You are viewing the community [info]vioska

Беларуская вёска [entries|archive|friends|userinfo]
Беларуская вёска

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1. 2012. Мінск: І.П. Логвінаў. 158 с. [May. 8th, 2012|06:03 pm]
paniamonnie
 Вярхоўі Нёмана, яго прытокі і Налібоцкая пушча фармуюць з даўніх часоў непаўторны рэгіён, адметны як у геаграфічным, эканамічным плане, так і ў сэнсе пэўнай агульнасці культурнага развіцця.
 Па гісторыі рэгіёна захавалася шмат архіўных дакументаў, не ўведзеных яшчэ ў навуковы зварот. У сувязі з крызісам традыцыйнага краязнаўства, якое звялося да перапісвання даўно вядомых з літаратуры звестак, часам недакладных, а то і проста памылковых, паўстае неабходнасць даследавання мясцовай гісторыі з апорай на першакрыніцы і выкарыстаннем навуковага навуковага апарату і падыходаў. Такі напрамак, усё больш папулярны ў апошні час, вызначаецца як “лакальная гісторыя”.
 Першы выпуск прысвечаны гісторыі пераважна Новага часу. Ён складаецца з двух блокаў, прадстаўленых адпаведна артыкуламі і публікацыямі крыніц, якія датычаць тэрыторыі пераважна сённяшніх Стаўбцоўскага, Карэліцкага і часткова Наваградскага раёнаў. Пры наяўнасці зацікаўленых у супрацоўніцтве аўтараў магчыма таксама публікацыя матэрыялаў па Уздзенскаму, Дзяржынскаму, частова Валожынскаму з Івянцом і Наваградскаму з Любчай раёнах.
 Галоўным штуршком для выдання альманаха паслужылі апошнія знаходкі, якія далі магчымасць устанавіць дату заснавання горада Стоўбцы. Даследаванне было праведзена кандыдатам гістарычных навук Андрэем Латушкіным. Акрамя ўстанаўлення даты, у ходзе яго было высветлена, што Стоўбцы першапачаткова насілі іншую назву.
У дадзеным выпуску публікуецца таксама даследаванне Дзмітрыя Крывашэева па гісторыі Налібоцкай пушчы, у якім сацыяльная гісторыя спалучаецца з антрапалагічным падыходам (паказаны лад жыцця лясных слуг у XVIII ст.), а таксама спадарожныя архіўныя матэрыялы, з якіх асабліва варта адзначыць ардынацыю 1778 г. з апісаннем пушчы.
Таксама звяртаецца ўвага на такія помнікі мастацтва, як старадаўнія могілкі, якія сталі ў нас аб’ектам увагі даследчыкаў адносна нядаўна. Адпаведны матэрыял падрыхтаваны этнолагам Сяргеем Грунтовым па каталіцкіх шляхецкіх могілках у Новым Свержані.
Гісторыка-літаратурная частка прадстаўлена паэмай Адама Плуга “Жукаў Барок”, напісанай у 1848 г., якая ўяўляе цікавасць і як літаратурны твор, і як помнік па гісторыі вёскі.
Вялікая ўвага надаецца публікацыі гістарычных дакументаў і матэрыялаў. У адпаведным раздзеле можна пазнаёміцца з самымі разнастайнымі крыніцамі, паслухаць галасы розных эпохаў, даведацца шмат новага па гісторыі знаёмых мясцінаў. Адзначым як перспектыўны напрамак пошук і публікацыю перапіскі адміністрацыі радзівілаўскіх маёнткаў на Панямонні, якая ў вялікай колькасці захавалася ў архівах.
Усё гэта не азначае адмовы ад краязнаўчых традыцый. Краязнаўцы, аматары гісторыі, а таксама школьнікі могуць шмат дасягнуць у такіх напрамках, як вусная гісторыя (збор і апрацоўка успамінаў) і мікрагісторыя. Асабліва вітаецца збор мікратапанімікі, назваў урочышчаў і іх картаграфаванне. У якасці прыкладнага ўзору друкуецца даследаванне, праведзенае вучнямі краязнаўчага гуртка Аталезскай СШ.

(з прадмовы)

ЗМЕСТ

Латушкін Андрэй. Заснаванне горада Стоўбцы (Свержна)
Крывашэеў Дзмітрый. Налібоцкая пушча князёў Радзівілаў у ХVІ–ХVІІІ стст.: фармаванне тэрыторыі, адміністрацыя і службоўцы
Грунтоў Сяргей. Каталіцкія могілкі мястэчка Новы Свержань 
Пушкіна Яніна, Віцько Дзмітрый. Мікратапаніміка в. Аталезь і ваколіцаў 
Плуг Адам. Жукаў-Барок 
Лісты Яна Казіміра Барташэўскага да Караля Станіслава і Ганны Радзівіл з часоў Вялікай Паўночнай вайны. Частка 1 (1705–1708 гг.) / публ., перакл. і камент. Д. Віцько 
Ліст Уладзіслава Чахоўскага да Караля Станіслава Радзівіла ад 17 красавіка 1700 г. з Нягневічаў / публ., перакл. і камент. Д. Віцько 
Ардынацыя 1778 г. лоўчаму Міхалу Мараўскаму з апісаннем Налібоцкай, Хатаўской, Дзераўнянскай і Дзяляціцкай пушчаў / публ. Д. Крывашэева 
Генеральная рэвізія пушчаў Нясвіжскага княства і Мірскага графства 1699 г. / публ. Д. Крывашэева 
Прадпісанне Міхалу Мараўскаму, лоўчаму пушчаў Караля Станіслава Радзівіла, адносна пабудовы трох попельных будаў (1779 г.) / публ. Д. Крывашэева 
Спіс архіўных крыніц па гісторыі стаўбцоўскага і свержанскага маёнткаў / падрыхт. А. Латушкін 
Стоўбцы на старых паштоўках і фотаздымках

Набыць можна ў кнігарнях "Акадэмкніга", "Галерэя Ў", "Кніжны салон" (Мінск), гандлёвых цэнтрах "Шкатулка" і "Гном" (Стоўбцы), прыватных распаўсюднікаў


linkpost comment

Тое, што грэе сэрца й дае сілы. [Jan. 24th, 2012|11:02 am]

ziemlarob

Яшчэ здымкі )
linkpost comment

Літоўская гаспадыня | Камунікат.org [Jan. 20th, 2012|07:03 pm]

kamunikat
Літоўская гаспадыня
Навука аб утрыманні ў добрым стане хаты i забеспячэнні яе ўсімі прыправамі i запасамі кухоннымі i аптэкарскімі i гаспадарчымі, а таксама гадаванні i ўтрыманні скаціны, птушкі i іншай жывёлы адпаведна спосабам найбольш выпрабаваным i правераным вопытам

Гэта кніга — своеасаблівая энцыклапедыя i каштоўная крыніца звесгак аб тым як вялі гаспадарку беларускія жанчыны (беларусы аж да пачатку XX стагоддзя называліся літвінамі). Складзена мінскай гаспадыняй i ўтрымлівае шмат надзвычай цікавых i карысных нават i цяпер парад i рэкамендацый: як зберагчы ў належным стане дом, як захоўваць, сушыць, саліць, марынаваць гародніну i садавіну, як варыць варэнне, як улічваць даходы i расходы ў гаспадарцы, як засцерагчыся ад пажару, як заставацца прывабнай...Кніга дапаможа жанчыне спасцігнуць шмат якія хатнія таямніцы. Акрамя таго, яе па праву можна лічыць літаратурным помнікам мінулага стагоддзя. Перавыдавалася ў Вільні неаднойчы. Апошні раз пабачыла свет у 1858 годзе. На беларускай мове выходзіць упершыню. Адрасуецца масаваму чытачу. Болей...

linkpost comment

Ждановіч Валерыя, Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci | Камунікат.org [Sep. 9th, 2011|11:15 am]

kamunikat
Слоўнік для дзяцей, Słownik dla dzieci
беларуска-польскі, польска-беларускі; białorusko-polski, polsko-białoruski
Ждановіч Валерыя

Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і больскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць адпаведнік у іншай мове, але і прасачыць выкарыстанне ў прамым і ўскосным значэнні. Малюнкі дадаюць кніжцы зразумеласці, дазвалаюць пачаць навучане дзяцей, якія яшчэ не пазналі грамату. Дасканалы падручнік, добрая забава, цікавае выданне. Болей...

linkpost comment

Узгорак, 28/2011 | Камунікат.org [Aug. 5th, 2011|11:48 am]

kamunikat
Узгорак
Агульнапалітычная газета
28/2011

На прошлой неделе практически одновременно во всех магазинах города Горки исчез сахар. Хозяйки буквально сбились с ног в поисках сладкого песка. Поспели уже все ягоды, да и в любые другие закатки-мариновки сахар нужен. Да и чай с кофе тоже никто не отменял. Женщины активно обзванивали торговые точки города, интересовались: а когда же привезут? В некоторых магазинах (где, наверное, особенно «достали» продавцов одним и тем же вопросом) информацию об отсутствии сахара вывесили навходные двери. Самые нетерпеливые покупатели ездили за песком в ближайшие города. Некоторые добрались до Могилева, где, например, в одном из крупных магазинов сахара было предостаточно. Наконец, в понедельник ближе к вечеру сахар появился в магазинах Горецкого РАЙПО. «Сарафанное радио» моментально разнесло эту добрую весть по городу. Но вдоволь запастись «стратегическим» всезон закаток п р о д у к т о м получилось не у всех: норма отпуска – пять кило в одни руки. Хозяйки быстро смекнули, что самим им не справиться: на подмогу надо звать еще кого-либо из семьи. Болей...

linkpost comment

Содаль Уладзімір, Жупранская старонка | Камунікат.org [Aug. 1st, 2011|02:15 pm]

kamunikat
Жупранская старонка
Содаль Уладзімір

Кніга знаёміць з мясцінамі, што звязаны з жыццём i творчасцю беларускага паэта i публіцыста Ф. Багушэвіча. Яна з'яўляецца своеасаблівым працягам кнігі «Кушлянскі кут», якая выйшла ў 1989 годзе. Для шырокага кола чытачоў. Болей...

linkpost comment

Токць Сяргей | Камунікат.org [Jul. 24th, 2011|12:22 pm]

kamunikat
Нарадзіўся 12.04.1968, в. Бершты Гарадзенскай вобласці. Скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы (1992), аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995). Працуе на кафедры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэта. У 1997 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму "Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30-60-х гадах ХІХст.(структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)". Даследуе праблемы этнаканфесійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 19-20 стст., праводзіць мікрагістарычныя даследаванні. Аўтар манаграфіі “Беларуская вёска на мяжы эпох: Змены этнічнай самасвядомасці сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадства (па матэрыялах Гарадзеншчыны 19 – першай трэці 20 ст.) (Гародня, 2003)”і каля 50 н... Болей...
linkpost comment

Токць Сяргей, Беларуская вёска ў эпоху зьменаў | Камунікат.org [May. 16th, 2011|10:38 pm]

kamunikat
Беларуская вёска ў эпоху зьменаў
Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.
Токць Сяргей

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятворчая роля інтэлігенцыі сялянскага паходжаньня. У дадатку да манаграфіі зьмешчаныя мікрагістарычнае дасьледваньне Берштаў і фрагмэнты дзёньнікаў беларускага актывіста ТБШ Пётры Сеўрука. Кніга адрасуецца прафэсійным гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам гістарычных дысцыплін, студэнтам. Болей...

linkpost comment

Вёскі [May. 9th, 2011|06:06 pm]

senka_polizei

Вёскі Глушчыны
тут )
link6 comments|post comment

Сборник постановлений по поземельному устройству государственных крестьян | Камунікат.org [May. 7th, 2011|12:19 pm]

kamunikat
Сборник постановлений по поземельному устройству государственных крестьян
в губернях Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Кіевской, Ковенской, Минской, Могилевской, Подольской

Сборник постановлений по поземельному устройству государственных крестьян в губерниях: Виленской, Витебской, Волынской, Гродненской, Киевской, Ковенской, Минской, Могилевской и Подольской. Содержит тексты государственных постановлений. Болей...

linkpost comment

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]