«Багач» – беларускае свята ахвяры для будучыні | Камунікат.org



„Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” правяло рэканструкцыю абраду «Багач» у Дукорскім маёнтку пад Менскам.Кажа сузаснавальніца арганізацыі Наста Глушко: – „Багач” – гэта самае галоўнае восеньскае свята. А для людзей – гэта магчымасць падзякаваць багам за добры ўраджай, за ўдалы год. Год у нас выдаўся складаны. Кажуць, што высакосны год звычайна нейкі дзіўны. То ў нас атрымалася ўсяго багата – і эмоцый багата, і грыбоў багата, і яблыкаў, усяго. Вось «Багач» – гэта магчымасць сказаць «дзякуй» за тое, што восень прыйшла багатая, і ўсё добра ва ўсіх.Адначасова з „Багачом” праваслаўныя ў Беларусі святкуюць дзень нараджэння Божай Маці.Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Болей

...

У Супраслі размаўлялі пра бежанства | Камунікат.org



„Туды і назад …” – пад такім загалоўкам прайшла сустрэча, прысвечаная гісторыі людзей, якія ў 1915 годзе ўцякалі ў глыб Расеі, а праз тры гады вярнуліся на Радзіму.Пра эксодус людзей гаварылі пісьменніцы Анэта Прымака-Онішк і Юлія Федарчук: – Я пачала шукаць у сваіх сямейных гісторыях. Я мела такое ўражанне, што дзесьці гэта ўжо чула. І, вядома, так было. І калі стала шукаць і пытаць у жывых членаў маёй сям’і, старэйшых, якія маглі памятаць, то аказалася, што фактычна бежанства ёсць таксама досведам маёй сям’і.Сустрэча „Туды і назад …” прайшла ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны – 2020, якія сёлета праходзяць пад лозунгам „Мой шлях”. Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Фэст „І там жывуць людзі” у Пасечніках Вялікіх | Камунікат.org



На Падляшшы прайшоў чарговы фэст у межах цыклу мерапрыемстваў „І там жывуць людзі”. Канцэрт можна было паслухаць у вёсцы Пасечнікі Вялікія, што ў гміне Гайнаўка.„Вёска чакала гэтае мерапрыемства доўгі час”, – адзначыў солтыс Адам Красько: – Так сталася, што ўдалося зарганізаваць фэст „І там жывуць людзі” у нас на вёсцы. Гуляем на беларускім фэсце ў Пасечніках Вялікіх. Я цешуся, што ўдалося яго зарганізаваць, бо як бачна людзей многа. Людзі хочуць адпачываць і знаёміцца з нашай беларускай культурай.Падчас мерапрыемства можна было ахвяраваць грошы на лячэнне Філіпа Лукашука.Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...

Камянецкі блогер: Нават у вёсках людзі галасавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў | Камунікат.org



Як выглядае сітуацыя пасля выбараў у такім малым горадзе як Камянец Берасцейскай вобласці? Ці гатовыя там чыноўнікі ісці на дыялог? Ці могуць пратэсты ў невялікіх населеных пунктах стаць прыкладам для абласных цэнтраў?Адказы на такія пытанні шукаў Госць Рацыі — камянецкі блогер Алесь Анішчук: РР: Што адбывалася ў Камянцы за апошнія два тыдні? Як можна ахарактарызаваць гэтыя падзеі? Алесь Анішчук: Галоўная падзея гэтых двух тыдняў – гэта выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтая падзея ўзрушыла ўсё грамадства, таму што паўсюль, і ў горадзе і ў вёсцы, людзі гавораць толькі на адну тэму. Амаль усе галасавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў. А нібыта перамог зусім іншы. Пачынаючы з 10 жніўня людзі ў Камянецкім раёне пачалі выходзіць на вуліцы. Людзей было не шмат. Напрыклад, у Камянцы максімум...

Болей

...

Ці законна высеклі дубы ў Берштах? | Камунікат.org



Вялікія старажытныя дубы ў вёсцы Бершты былі спіленыя новымі ўласнікамі школы, пабудаванай у пачатку ХХ стагоддзя.Мясцовы жыхар, былы кандыдат ў прэзідэнты на выбарах 2006 Аляксандр Мілінкевіч вельмі ўсхваляваны лёсам гэтай часткі Аўгустоўскай пушчы: – Дубоў, якім па трыста гадоў, іх што, у нас многа? У нас іх мала. Павыпілілі ўсё. Што робіцца ў Палессі сёння! Ну і тут мне шкада кожнае такое дрэва. Мне кажуць: яны старыя, можа прыб’юць каго. Там, праўда, людзі ходзяць, дзеці гуляюцца. Канешне, трэба сачыць за гэтым. Але такія дрэвы, трэба глядзець як у суседзяў, не як у Расеі, дзе ўсю Сібір выпільваюць. Давайце глядзець на Польшчу і Літву. Такія дрэвы захоўваюць да самай глыбокай старасці.На думку Аляксандра Мілінкевіча, такія старыя дрэвы мусяць быць помнікам прыроды, і для гэтага ён напі...

Болей

...

Рэкрэацыя на памежжы | Камунікат.org



У Залессі, што на Камянеччыне, гэтымі ліпеньскімі днямі можна было сустрэць з дзясятак прыезджых, якія выдзяляліся на фоне мясцовых. Справа ў тым што ў вёску з’ехаліся мастакі на мерапрыемства якое арганізавала берасцейская галерэя Прастора „Крылы Халопа” (КХ).Лізавета Міхальчук, куратарка галерэі „Прастора „КХ”: – Гэта мастацкі летнік, які праходзіў у вёсцы Залессе Камянецкага раёну ў Доме Еўрапейскіх сустрэч які належыць агенцтву рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Цягам тыдня 7 мастакоў і мастачак з Менска і Берасця працавалі тут, жылі разам, размаўлялі, адпачывалі. Вельмі хацелася аб’яднаць мастакоў і мастачак каб адбылася нейкая выстава. Шукалі такі фармат, які мае назву „Рэкрэацыя на памежжы”. У фінальны, сёмы дзень перабывання ў Залессі і адбылася выніковая выстава. Цягам дня, паглядз...

Болей

...

Памяці паэта Анатоля Шушко | Камунікат.org



На Піншчыне аматары беларускай літаратуры і паплечнікі ўшанавалі памяць паэта Анатоля Шушко.19-га ліпеня літаратару споўнілася б 66 год, але яго заўчасна ня стала ў лістападзе 2018 года. Пры жыцці ён выдаў два зборнікі паэзіі і столькі ж пасля ягонай смерці ўклалі сябры. “Шушко дапамог многім увайсці ў літаратурнае жыццё”, – адзначыла сяброўка паэта, краязнаўца Таццяна Хвагіна: – Адчуваў тую мелодыку беларускай мовы, якую іншы чалавек часам не адчувае. Ён чытаў, як спяваў. Здаецца, што заплюшчваў вочы. На самой справе, гэта было вельмі-вельмі музычна. Вельмі было адчуванне фанатычнае. Часам бывала так, што Анатоль казаў: “Не, нічога не пішу, вось папраўляю”. Гэта была такая праца, калі кожны стараўся ўвайсці ў літаратуру па плячах Анатоля Шушко. Ён такім падмурачкам рабіўся.Анатоль Шушко р...

Болей

...

Зміцер Мурашка: Зафіксаваць гістарычныя сядзібы Беларусі хаця б у кнізе | Камунікат.org



Выйшла чарговая кніга „Старажытныя сядзібы Гарадзеншчыны”.Выданне базуецца на шматгадовых даследаваннях прафесара Анатоля Федарука.Агульны стан гістарычных сядзібаў Беларусі акрэсліў архітэктар Зміцер Мурашка, які ствараў схемы для кнігі: – Пакуль мы з вамі размаўляем, я ўпэўнены, што знішчаецца якая-небудзь сядзіба, альбо гарыць, альбо разбураецца, альбо, дзякуй Богу, рэканструіруецца. На жаль, вельмі шмат сядзібаў знішчаецца. Калі я працаваў над нарысамі, аналізаваў сітуацыю з сядзібамі, то быў вельмі моцна ўражаны, што за гэтыя лічы 20-ць год, амаль палова сядзібаў страчана. Амаль 100% паркавага складу дрэваў, прысадаў, проста былі выразаныя ці страчаныя праз натуральнае запусценне ці праз гаспадарчую дзейнасць, калі расчышчалі дарогі ці паркі.Багата ілюстраванае выданне „Старажытныя ся...

Болей

...

Землякі Ігната Дварчаніна адзначаюць яго 125-годдзе | Камунікат.org



125 гадоў Ігната Дварчаніна адзначаюць яго землякі, а таксама сябры кампаніі „Зробім лепш”.На радзіме паэта, настаўніка, у вёсцы Погіры, а таксама ў Дзятлаве, дзе стаіць яго помнік, планаваліся мерапрыемствы па яго ўшанаванні. Пандэмія COVID-19 змяніла планы актывістаў. Кажа старшыня раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Валеры Петрыкевіч: – Мы планавалі зрабіць літаратурныя чытанні. Павінны былі прыехаць з Акадэміі навук 4-5 чалавек. Планавалі паехаць да хаты, дзе ён нарадзіўся. У гэтай вёсцы дзеіць і па сённяшні дзень народны гурт, які можа праспяваць песні тых часоў. 8-10 маладых жанчын запрашаюць у гэты гурт. Пандэмія нарабіла так, што забаранілі. Калі ўсё ўдасца, то гэты гурт запросім на свята паэзіі ў жніўні месяцы і магчыма яны выступяць.„Мы не можам гэтую пандэмію адмяніць...

Болей

...

Ларыса Быцко: Не хачу, каб паміралі вёскі | Камунікат.org



Амаль вымерлая вёска Стойлы пад Пружанамі атрымала «другое жыццё» пасля рэалізацыі мясцовага праекту «Вясковы рэнесанс». «Рухавіком» праекту стала Ларыса Быцко, якая за кошт набыцця тут сядзібы і папулярызацыі памяці пра мясцовага майстра Міколу Тарасюка, літаральна кажучы ажыццявіла рэнесанс месца.Пра тое, як праз батлейку адраджаецца вёска Стойлы, гутарым з сённяшняй „Госцяй Рацыі” – гаспадыняй сядзібы „Стулы” Ларысай Быцко. РР: Праект «Вясковы рэнесанс» ажыццяўляўся пры падтрымцы нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў і аддзелу культуры Пружанскага райвыканкама. Што атрымалася зрабіць у выніку? Ларыса Быцко: У 2014 годзе я напісала гэты праект «Вясковы рэнесанс». Мы зрабілі чатыры опцыі, чатыры актыўнасці. Першая, мы травілі работы Тарасюка ад шашаля. Гэта была вялікая праца. Другая,...

Болей

...